Перайсці да зместу

Леапольд VI Слаўны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леапольд VI Слаўны
ням.: Leopold VI der Glorreiche
Карціна Іозефа Крэмера, 1759
Карціна Іозефа Крэмера, 1759
Сцяг4-ы герцаг Аўстрыі
16 красавіка 1198 — 28 ліпеня 1230
Папярэднік Фрыдрых I Каталік
Пераемнік Фрыдрых II Ваяўнік
герцаг Штырыі
1194 — 28 ліпеня 1230
Папярэднік Леапольд V
Пераемнік Фрыдрых II Ваяўнік

Нараджэнне 15 кастрычніка 1176
Смерць 28 ліпеня 1230 (53 гады)
Месца пахавання
Род Бабенбергі
Бацька Леапольд V
Маці Алена Венгерская[d]
Жонка Феадора Ангеліна[d][1]
Дзеці Маргарыта фон Бабенберг[d][2], Фрыдрых II Ваяўнік, Constance of Babenberg[d], Agnes of Babenberg (1205-1226)[d], Leopold Babenberský[d], Gertrud von Babenberg[d] і Heinrich der Grausame von Österreich[d]
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Леапольд VI Слаўны (ням.: Leopold VI; 1176 — 28 чэрвеня 1230) — герцаг Штырыі з 1194 года і Аўстрыі з 1198 года з дынастыі Бабенбергаў.

Леапольд VI быў малодшым сынам герцага Аўстрыі і Штырыі Леапольда V, і Алены Арпад, дачкі венгерскага караля Гезы II.

Пасля смерці бацькі ў 1194 годзе ён атрымаў у спачыну Штырыйскае герцагства, але ўжо праз чатыры гады памёр яго старэйшы брат Фрыдрых I і Леапольд VI узышоў на прастол Аўстрыі.

У сваёй знешняй палітыцы Леапольд працягваў традыцыі сваіх папярэднікаў з дому Бабенбергаў і падтрымліваў у імперыі Гогенштаўфенаў у іх барацьбе з гвельфамі. Пры гэтым яму ўдавалася не дапушчаць адкрытага разрыву з Папам Рымскім, што дазволіла Леапольду выконваць функцыі пасродніка на перамовах імператара і папы.

Аўтарытэт аўстрыйскага герцага ў Германіі павялічыў шлюб дачкі Леапольда VI Маргарыты і Генрыха Гогенштаўфена, сына імператара Фрыдрыха II. Апроч няўдалага ўварвання чэхаў у Аўстрыю ў 1226 годзе, у кіраванне Леапольда VI яго дзяржава знаходзілася ў бяспецы і не ўдзельнічала ў ваенных канфліктах.

Леапольд VI праводзіў актыўную царкоўную палітыку. Ён падтрымліваў рыцарскія і жабрацкія ордэны, асабліва цыстэрцыянцаў і засноўваў кляштары (Ліліенфельд у Ніжняй Аўстрыі, 1202 год). Герцаг таксама прыняў удзел у Альбігойскім крыжовым паходзе 1212 года супраць паўднёва-французскіх ератыкоў, а пазней ваяваў разам з каралём Арагона супраць іспанскіх маўраў.

У 1216 годзе Леапольд VI адправіўся ў Егіпет у складзе арміі крыжакоў Пятага крыжовага паходу і браў удзел ва ўзяцці Даміеты.

Герцаг таксама займаўся развіццём гандлю і рамеснай вытворчасці ў Аўстрыі і Штырыі. Пры ім гарадское права атрымалі Лінц, Энс (1212 год), Вена (1221 год), што забяспечыла хуткае развіццё гэтых гарадоў. Вена пры Леапольдзе VI стала адным з найважнейшых гарадоў Германіі. Уздым гандлю, асабліва пасродніцкай з Чэхіяй, Венгрыяй і Баварыяй і Італіяй, забяспечыў істотны рост даходаў дзяржавы, што дазволіла герцагу весці буйное будаўніцтва. У прыватнасці, упершыню ў дунайскім рэгіёне пачалі ўзводзіцца гатычныя пабудовы (царква ў Клостэрнойбургу). Пры двары Леапольда VI дзейнічала цэлая плеяда выдатных нямецкіх мінезінгераў: Вальтэр фон дэр Фогельвейдэ, Нейдхарт фон Роенталь, Ульрых фон Ліхтэнштэйн. Цалкам верагодна, што менавіта пры двары герцага была створана знакамітая «Песня пра Нібелунгаў».

Кіраванне Леапольда VI было часам росквіту сярэднявечнага Аўстрыйскага герцагства: краіна перажывала эканамічны і культурны ўздым пры стабільным міжнародным становішчы і высокім прэстыжы Бабенбергаў у Еўропе.

Леапольд (1208—1216)
Генрых (1208—1228), жанаты (1225) на Агнэсе, дочкі Германа I, ландграфа Цюрынгіі
Фрыдрых II (1210—1246), герцаг Аўстрыі і Штырыі (c 1230 г.)
Маргарыта (пам. 1267), у першым шлюбе (1225) з Генрыхам VII, каралём Германіі, у другім шлюбе (1252) з Пржэмыслам Отакарам II, каралём Чэхіі
Агнэса (1206—1226), у шлюбе (1222) зАльбрэхтам I, герцагам Саксоніі
Канстанцыя (1212—1243), у шлюбе (1234) з Генрыхам III Ветынам, маркграфам Мейсенскім
Гертруда (пам. 1241), у шлюбе (1238) з Генрыхам Распэ, ландграфам Цюрынгіі

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  2. Lundy D. R. The Peerage
Папярэднік
Фрыдрых I
герцаг Аўстрыі
11981230
Пераемнік
Фрыдрых II
Папярэднік
Леапольд V
герцаг Штырыі
11941230